
Калегам-праваабаронцам удалося перадаць палітзняволенаму віншаванне з 16-годдзем «Вясны» праз мясцовую радыестанцыю.
Аб гэтым напісала на сваей старонцы ў Фэйсбуку калега праваабаронца Таццяна Рэвяка.
– Толькі што ўдалося павіншаваць Алеся з 16-годдзем «Вясны»:))) На «Радыё Магілёў» (Алесь піша, што слухае яго) ёсць перадача па заяўках. Дык Тацяна і сябры павіншавалі «Александра Беляцкого из Бобруйска с 16-летием его любимого ребёнка, попросив передать для него какую-нибудь песню о ВЕСНЕ».
Так і прагучала:))) Вельмі спадзяемся, што Алесь пачуў і зразумеў, – пішуць праваабаронцы.
– Мы спачатку замаўлялі «Воплі Відоплясова» – «Весна», або «Песняроў», «За полчаса до весны», але гэтых песень не аказалася ў фанатэцы, – распавяла Таццяна Равяка. – Пасля нам прапанавалі паставіць песню мясцовага гурта «Айова» з Магілева. Прычым, як нам распавеў хлопец, які прымаў заяўку, гэта атрымаўся прэм’ерны эфір песні. Увогуле, вельмі прыемна, што так атрымалася.
gazetaby.com