Севярынцу адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

Бо не прызнаў віны і не раскаяўся.

Такое рашэнне прыняло 26 красавіка кіраўніцтва спэцкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе той адбывае пакаранне.

“Учора прайшла атэстацыя, падчас якой вырашалася, хто можа быць ўмоўна-датэрмінова вызвалены, – сказаў Севярынец. — Зачыталі маю характарыстыку — яна была станоўчая. Аднак паколькі я не прызнаў сваёй віны і не раскаяўся, ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні мне адмовілі”.

***

Севярынец, які падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 мая мінулага года быў асуджаны судом Заводскага раёна Мінска да трох гадоў абмежавання волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

19 красавіка мінула палова тэрміну пакарання палітыка, у сувязі з чым ён мог быць вызвалены ўмоўна-датэрмінова. Па словах Севярынца, супрацоўнікі спецкамендатуры характарызавалі яго як стаўшага на шлях “цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення”.

belapan.com 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Баразенка
  • Андрэй Саньнікаў
  • Анатоль Паўлаў
  • Славамір Адамовіч
  • Аляксандар Казулін