Бяляцкі стаў афіцыйным кандыдатам на Нобеля

Нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы на прэмію міру.

Пра гэта Польскаму агенцтву друку паведаміў старшыня камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Анджэй Галіцкі.

Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага на кандыдата была дасланая напрыканцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парламентарыі.

Ідэю падтрымалі дэпутаты з Рады Еўропы, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

***

Нагадаем, у лістападзе мінулага года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць Бяляцкага палітзняволеным і патрабуюць яго вызвалення. Парламентарыі 27 краін — членаў Рады Еўропы падтрымалі вылучэнне кандыдатуры Алеся Бяляцкага на суісканне Нобелеўскай прэміі міру.

Цяпер Алесь Бяляцкі утрымліваецца ў папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску.

Польскае радыё для замежжа

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Вінцук Вячорка
  • Васіль Парфянкоў
  • Зьміцер Касьпяровіч