Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў ПКТ

Праваабаронцам сёння стала вядома, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў памяшканне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Што паслужыла прычынай для такога кроку адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, пакуль невядома.

Аднак, якой бы ні была фармальная прычына, гэты факт варта разглядаць як працяг перманентнага ціску на Мікалая Аўтуховіча з боку адміністрацыі калоніі за яго нязменную прынцыповую пазіцыю.

Нагадаем, што з моманту пазбаўлення Паўла Сапелкі права займацца прафесійнай дзейнасцю, Мікалай Аўтуховіч застаецца без адваката.

Ваўкавыскі прадпрымальнік, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах Брэсцкай вобласці. 8 верасня бягучага году прайшла палова яго тэрміна, што дазваляла змяніць палітвязню пакаранне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Настасься Азарка
  • Арцём Брэўс
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Кацярына Салаўёва