Паўла Севярынца высылаюць з Віцебскай вобласці

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец будзе адбываць тры гады абмежавання волі за межамі Віцебскай вобласці — у спэцкамэндатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пра гэта палітыку паведамілі 9 жніўня ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС Віцебска. Між тым 8 жніўня ў гэтай жа інспекцыі спадару Севярынцу сказалі, што ён будзе адбываць пакаранне ў Віцебскай вобласці. Нагадем, што сустаршыня БХД асуджаны за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 19 снежня да трох гадоў абмежавання волі. Прыбыць у вёску Купліна, якая знаходзіцца маль на ікншым краі Беларусі, ён павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня. Павел Севярынец ужо паспытаў так званай “хіміі” ў 2005-2007 гадах —тады ён сядзеў у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Чарнышоў
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Тацяна Елавая
  • Вадзім Кабанчук