Вольга Севярынец: Агулам Павел павінен адсядзець 45 сутак

8 чэрвеня палітык і былы палітвязень Павел Севярынец быў асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышта.

“На судзе нават не дазволілі нікому прысутнічаць”, – распавяла сайту palitviazni.info жонка палітыка Вольга Севярынец.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня пасля акцыі ля Камароўскага рынку.

“Мы чакалі, што Павел можа апынуцца за кратамі, бо вы ж самі бачыце, што зараз робіцца ў краіне – многіх адпраўляюць на “суткі”, – кажа Вольга Севярынец. – І, дарэчы, у судзе ў дачыненні да журналістаў дзейнічалі дастаткова жорстка, бо не далі нават нічога запісаць.

Ніхто на судзе не прысутнічаў, і прысуд не чуў. Павел, калі выходзіў, паведаміў пра судовае рашэнне”.

Вольга Севярынец нагадвае, што затрыманне было таксама досыць жорсткім: “Ля дома закінулі ў аўтобус, хаця людзі спрабавалі яго адбіць”.

“У Паўла ёсць яшчэ 30 сутак арышта, якія яму трэба адсядзець, таму агулам атрымліваецца, што за кратамі ён павінен правесці 45 сутак, – працягвае Вольга Севярынец. – Мяркую, што паўтара месяца запар ён не будзе знаходзіцца за кратамі, таму пакінуць суткі “пра запас”.

Хаця ў нашай краіне “выпісаць” новы арышт могуць за хвіліну. Гэта для ўладаў абсалютна нескладана”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікола Статкевіч
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Леанід Сьвецік
  • Васіль Парфянкоў