Павел Севярынец: Дапаможам сям’і Паўла Шаўрова!

Маладафронтавец Піліп Шаўроў, які быў затрыманы ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, зараз праходзіць экспертызу ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках.

“У нашай дзяржаве лічаць, што, калі ты выступаеш супраць “агульнапрынятага”, то ты, напэўна, псіхічна хворы”, – распавёў сайту palitviazni.info палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

Нагадаем, што Шаўрову прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (“Хуліганства”).

Піліпа падазраюць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай помнік расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На наступны дзень пасля затрымання прэс-служба МУС паведаміла, што Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў помнік.

“Экспертыза ў Навінках працягнецца два-тры тыдні, і для хлопца гэта – магутны псіхалагічны ціск, – кажа палітык і былы палітвязень Павел Севярынец. – А мы гэтым часам збіраем сродкі для сям’і Піліпа (дапамагчы можна тут: https://molamola.by/campaigns/1986?tab=about&fbclid=IwAR0hkPit1awX5KHQ4cgkjMOmAyfi8E3ydAtUYs5lHzoTd9LwYfOXjEgucBs). Пакуль сабралі толькі 340 рублёў”.

Са слоў Севярынца, да маладых палітычных актывістаў часам прымяняюць такую меру, як накіраванне на экспертызу ў псіхіятрычную лякарню.

“Гэта нагадвае савецкую карную псіхіятрыю, – дадае палітык. – Калі ты выступаеш супраць “агульнапрынятага”, то ты, напэўна, псіхічна хворы. Калі ты выступаў супраць савецкага ладу, савецкай навукі, калі ты быў рэлігійным чалавекам, значыцца цябе лічылі ненармальным.

У сучаснай Беларусі, калі ты выступіў супраць Пушкіна, то значыцца цябе таксама трэба абавязкова праверыць у псіхіятрычнай лякарні на адэкватнасць. А тое, што гэта быў перфоманс у падтрымку незалежнасці, то на гэта ўсе заплюшчваюць вочы.

Якое тут хуліганства? Хуліганства мае матыў зняважыць грамадскасць. А тут размова ідзе пра абарону грамадскасці”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Васільеў
  • Сяргей Каваленка
  • Аляксандар Малчанаў
  • Сяргей Казакоў