Ігар Комлік выйшаў на волю праз два месяцы пасля затрымання

Бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка выпусцілі са следчага ізалятара на Валадарскага.

“Палiтычны зняволены Ігар Комлік на волі, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. – Ён выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе”.

Нагадаем, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі 2 жніўня правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП.

Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Генадзь Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны да суда, а Комліка пакінулі пад вартай. А 2 кастрычніка выпусцілі аб нявыездзе і яго.

“Рашэнне па справе прафсаюзаў” будзе палітычным, – распавядаў раней сайту palitviazni.info Алесь Бяляцкі. – Але на гэтай справе ўлады могуць больш прайграць, чым выгандляваць, бо сітуацыя адназначна негатыўна будзе ўспрынята міжнароднай супольнасцю”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яраслаў Грышчэня
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Уладзімер Лыско
  • Сяргей Парсюкевіч