Былы палітвязень Сяргей Скрабец будзе плаціць дзяржаве да канца жыцця?

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец сёння атрымлівае 170 рублёў у месяц, з якіх 60 рублёў штомесяц слачвае дзяржаве.

“Калі зменіцца ўлада, мая справа будзе перагледжана, і ўсе грошы мне вернуць”, – распавёў пра свае спадзяванні сайту palitviazni.info былы палітвязень.

Нагадаем, у свой час былы генеральны дырэктар ЗАТ “Белбабаеўскае”, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон. У 2006 годзе ён выйшаў на волю ў 2006 годзе і з таго часу з пераменнным поспехам спрабаваў уладкавацца на працу.

Судовыя выканаўцы спрабавалі хоць неяк кампенсаваць нанесеныя страты, але, нягледзячы на ўсе высілкі, пазыку ў поўным аб’ёме спагнаць не ўдалося. На сённяшні дзень былы апальны дэпутат застаецца павінен дзяржаве каля 150 тысяч рублёў (1 мільярд 500 мільёнаў недэнамінаваных).

– Я нават дакладна і не ведаю, якую дакладна суму на гэты момант павінен дзяржаве, – распавядае Сяргей Скрабец. – Першапачаткова Вярхоўны суд прысудзіў, што я павінен выплаціць 1 мільярд рублёў, але з таго часу сума некалі разоў індэксавалася. Быццам бы дадалі яшчэ паўмільярда рублёў, хаця асабіста мне нічога не паведамляюць. Увогуле, мяне абмежавалі ва ўсім. Не так даўно на UBER уладкаваўся працаваць таксістам, дык забралі вадзіцельскае пасведчанне адразу ж.

– Якія ёсць яшчэ абмежаванні?

– Пазбавілі права на кіраванне аўтамабілем, аж два разы вынеслі рашэнне аб забароне мне выезда за мяжу. Адно рашэнне прыняў Вярхоўны суд, другое – Эканамічны суд.. Дарэчы, Эканамічны суд прымаў рашэнне па іску, які ўжо пагашаны, і я зараз з імі збіраюся судзіцца. У іх левая рука не ведае, што робіць правая. Акрамя таго, тры разы адбывалася канфіскацыя рэчаў. Не толькі ў мяне, але і ў блізкіх

— Вы зараз не працуеце?

— Я атрымліваю 170 рублёў дапамогі па доглядзе за бацькам, які знаходзіцца “на групе”. З іх 60 рублёў штомесяц выплочваю дзяржаве за “нанесеныя страты”. Улічваючы, што на працу я не магу ўладкавацца, а дапамогу атрымліваю зусім маленькую, то з такімі тэмпамі пагашаць доўг давядзецца да канца жыцця. Хаця я ўсё-такі веру, што, калі зменіцца ўлада, то мая справа будзе перагледжана. Яна фальсіфікаваная (я захоўваю ўсе дакументы), а таму відавочна, што мне павінны будуць вярнуць усё тое, што я выплочваю зараз і нават аплацяць маральны і матэрыяльны ўрон.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Вінцук Вячорка
  • Максім Дашук
  • Васіль Парфянкоў
  • Уладзімер Сяргееў