Былы палітвязень Сяргей Скрабец нарэшце працаўладкаваўся і будзе ўдзельнічаць у выбарах

Палітык Сяргей Скрабец распавёў, што збіраецца вылучаць на парламенцкіх выбарах сваю кандыдатуры, а штаб па зборы подпісаў будзе складацца з рабочых парадпрыемства, дзё ён зараз працуе.

“15 гадоў не бралі на працу, – распавёў сайту palitviazni.info Сяргей Скрабец. – Але зараз, калі я ўладкоўвася, то схаваў сваю аўтабіяграфію. Можа быць, да выбараў не звольняць…”

Нагадаем, што былы генеральны дырэктар ЗАТ “Белбабаеўскае” і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец узначальваў дэпутацкую групу “Рэспубліка”, якая была ў адкрытай апазіцыі да ўлады.

15 мая 2005 году палітык быў арыштаваны і абвінавачаны ў выманьванні крэдытаў. У лютым 2006 году яго асудзілі да двух з паловай гадоў папраўчай калоніі. Адбываў пакаранне ў калоніі “Віцьба-3” разам з былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. Разам яны трымалі галадоўку.

Рашэннем пракуратуры тэрмін зняволення Скрабца быў скарочаны на адзін год, яго вызвалілі 15 лістапада 2006 году. Па рашэнні суда, за палітыкам застаўся вялікі доўг, які ён павінен выплочваць – каля 150 тысяч рублёў.

Збіраюся вылучаць на парламенцкіх выбарах сваю кандыдатуру, – кажа Сяргей Скрабец. – Буду вылучыцца шляхам збору подпісаў у Заводскім раёне, і менавіта ў гэтым раёне я зараз працую кладаўшчыком у адной будаўнічай кампаніі. Шмат рабочых мяне падтрымліваць, таму яны і складуць штаб па зборы подпісаў. Я лічу, што перамены трэба праводзіць у краіне мірным шляхам, таму ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі неабходна”.

Былы палітвязень адзначае, што на працу ён не мог уладкавацца каля пятнаццаці год.

“Зараз, калі ўладкоўвася, я схаваў сваю біяграфію, – прызнаецца палітык. – А затым, калі ўжо даведаліся, што я – “палітычны” і сядзеў за гэта ў калоніі, то махнулі рукой і сказалі: “Працуй”. Рабочы – гэта ж не кіруючая пасада.

А да гэтага нікуды не бралі, як толькі знаёміліся з біяграфіяй. Нават вахцёрам у студэнцкі інтэрнат не ўзялі, бо, маўляў, магу не таму студэнтаў навучыць. Хаця ў мяне дзве вышэйшыя адукацыі”.

Зараз у Сяргея Скрабца заробак каля 550 рублёў, але “на рукі” ён атрымлівае палову гэтай сумы. Астатняе ідзе на пагашэнне па іску.

“Па іску я павінен яшчэ заплаціць 150 тысяч рублёў, і мой доўг пастаянна павялічваецца, – кажа палітык. – Раней я павінен быў 70 тысяч рублёў, а зараз запазычанасць вырасла больш чым у два разы.

Мяркую, калі пачнецца парламенцкая кампанія, у мяне ізноў могуць з’явіцца праблемы на працы. Начальнік сказаў шчыра: “Калі будзе ўказанне цябе звольніць, то не крыўдуй…”

palitviazni.info

Фота: svoboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Крук
  • Арцём Брэўс
  • Уладзімер Хамічэнка