Сёньня Дзень нараджэньня Мікалая Статкевіча

12 жніўня Дзень нараджэньня сьвяткуе бясстрашны палітык Мікалай Статкевіч. Мікалай Віктаравіч — адзіны кандыдыт на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, які застаецца за кратамі.

Каманда сайта palitviazni.info віншуе спадара Мікалая з 58-м Днём Нараджэньня. Зычым Вам, спадар Мікалай, мужнасьці, веры, надзеі і моцнага здароўя. Мы ганарымся Вамі і чакаем на волі!

Павіншаваць спадара Статкевіча можа кожны, патэлефанаваўшы з гарадзкога тэлефона на нумар 166 і прадыктаваўшы адрас: 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу, або проста напісаўшы ліст ці даслаўшы паштоўку.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Рамашэўскі
  • Рыгор Кійко
  • Яўген Сувораў
  • Віталь Рымашэўскі
  • Сяргей Каваленка