Да палітвязня Васьковіча не даходзяць лісты

У палітвязня Яўгена Васьковіча аднавіліся праблемы з ліставаннем.

Да палітвязня, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча зноў сталі з цяжкасцю даходзіць лісты, хоць адміністрацыя магілёўскай турмы сцвярджае, што ўсе лісты ад яго і да яго прыйдуць.

Разам з тым, калі некалькі месяцаў таму лісты ішлі дзесяткамі, то цяпер праходзяць толькі адзінкі, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Лявонаў
  • Вадзім Лабковіч
  • Кастусь Лукашоў
  • Андрэй Кім
  • Эніра Браніцкая