Blog

43 Articles

Палітвязню Яўгену Васьковічу цэнзары не прапусцілі ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання.

vaskovich  Каментар юрыста Паўла Сапелкі:

 У адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі, прынятымі 60 гадоў таму, з самага пачатку заключэння варта думаць пра будучыню, якое чакае зняволенага пасля вызвалення. Таму варта падтрымліваць і ўмацоўваць яго сувязі з асобамі і ўстановамі за межамі турмы, якія будуць спрыяць яго ўключэнні ў жыццё на волі.
Гэтая навіна пра палітвязня агаліла адразу дзве праблемы, якія робяць жыццё зняволеных яшчэ больш цяжкім і шэрым.
Па-першае, самавольства адміністрацый месцаў пазбаўлення волі пры вырашэньні пытанняў, звязаных з атрыманне лістоў, кніг і іншай літаратуры: з аднаго боку, ёсць агульнае правіла, па якім у парадку, устаноўленым Крымінальна-выканаўчым кодэксам, зняволеныя маюць права атрымліваць пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, грашовыя пераклады, весці перапіску і тэлефонныя размовы, а таксама адпраўляць пасылкі, бандэролі, дробныя пакеты блізкім сваякам, а з дазволу адміністрацыі папраўчай установы – і іншым асобам. Пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, якія паступілі не ад блізкіх сваякоў, уручаюцца асуджаным з дазволу начальніка папраўчай установы. З іншага боку, пералік і колькасць рэчаў і прадметаў, якія дазваляецца мець пры сабе асуджаным, ўсталёўваюцца зацверджанымі МУС Правіламі Ўнутранага Распарадку папраўчых устаноў. Захоўванне асуджанымі пры сабе грошай, каштоўных папер і іншых каштоўнасцяў, а таксама прадметаў, не ўказаных у пераліку, не дапускаецца. Так МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных.