Яўген Васьковіч не атрымлівае прэсу

Палітзняволены Яўген Васьковіч у турме не атрымлівае газет.

Пра гэта з ліста ўнука даведалася яго бабуля Тамара Уладзіміраўна. Васьковіч утрымліваецца ў турме №4 Магілёва.

Тамара Васьковіч:

– Добры дзень, шаноўная бабуля, ліст ваш атрымаў. Вялікі дзякуй. Сам я ў норме. Здароўе і настрой добрыя. Прэсу не атрымліваю. Ды ўвогуле, чытаю мала – няма што. У астатнім без асобых змяненняў.

Гэты апошні ліст з дзесяці сказаў датаваны 24 жніўня. Да гэтага Тамара Уладзіміраўна не адтрымлівала ніякіх звестак ад унука амаль паўтара месяца.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага КДБ у знак пратэсту супраць палітычнага пераследу актывістаў апазіцыі.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні