Яўгену Васьковічу перададзена медычная і рэчавая перадача

Як паведаміў Сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”:

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што перадала ў магілёўскую папраўчую калонію № 15 лекі і вітаміны, бо ў сына ўзніклі праблемы са здароўем.

-Не скажу, што нешта сур’ёзнае. Спіна трывожыць, страўнік. Але гэта зразумела, бо якое там харчаванне? Нават мы тут ядзім вітаміны і хатнюю ежу, а ўсё адно праблемы ўзнікаюць. Я параілася з яго лекарам, ён выпісаў лекі і вітаміны, закупілася на мільён рублёў. Даслала і канцылярскую бандэроль з канвертамі і паштоўкамі, так што хутка чакайце лісты ад Яўгена, – кажа Рушанія Васьковіч.

Сябры і аднапартыйцы сабралі для Яўгена перадачы з цёплымі рэчамі, гігенічнымі сродкамі, аформілі падпіску на газеты і часопісы.

-Зараз Жэнька працуе, шые фуфайкі. Кажа, што праца яму падабаецца, ёсць два выходных. Мы вельмі спадзяемся, што яго адпусцяць раней тэрміну за добрыя паводзіны, – адзначыла маці Яўгена Васьковіча.
http://spring96.org/be/news/74855

Іншыя палітычныя вязьні