Для Бяляцкага на Праваабарончым форуме ў Вільні зарэзервавалі крэсла: Я думкамі з вамі

ІІІ Беларускі праваабарончы форум адбываецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.

Падчас Форуму абмяркоўваюць сітуацыю ў праваабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеянняў беларускіх праваабаронцаў.

На адкрыцці форуму сябра «Вясны» Тацяна Равяка адзначыла, што праваабарончы рух у Беларусі «разьвіваецца і пашыраецца». Паводле яе, доказам гэтага — склад удзельнікаў: цяперашні форум сабраў больш за 110 дэлегатаў з 25 арганізацыяў і ініцыятываў, якія маюць дачыненьне да праваабарончай дзейнасці, а ў 2010 годзе было толькі 17 арганізацый.

Як падкрэсьліла праваабаронца, апошнія гады — час сапраўдных выпрабаванняў, і выпрабаванні дагэтуль не скончыліся, паколькі лідар «Вясны» Алесь Бяляцкі ў зняволенні, а яго тэрмін — гэта «ацэнка ўладамі яго праваабарончай дзейнасці, выклік ўсёй праваабарончай супольнасці Беларусі».

Паводле Равякі, калегі па «Вясне» папрасілі Бяляцкага даслаць прывітальныя словы ўдзельнікам форуму, аднак праваабаронца не стаў гэтага рабіць, баючыся турэмнай цэнзуры. Замест гэтага ён перадаў, што «ў думках заўсёды побач», і папрасіў зарэзэрваваць для яго пустое крэсла.

Сёння плануецца абмеркаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з моманту правядзення ранейшага форуму, перспектывы беларускага праваабарончага руху і разгледзець сітуацыю ў Беларусі ў цэлым у кантэксце постсавецкай прасторы.

svaboda.org

Фота з фэйсбука Барыса Гарэцкага

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Салаўёва
  • Мікола Статкевіч
  • Кастусь Лукашоў