
У сустаршыні БХД, палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовае пакаранне за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, у суботу, 19 кастрычніка, заканчваецца тэрмін абмежавання волі.
Нагадаем, Севярынец быў арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ (“амерыканцы”) і, паводле прысуду суда Заводскага раёну горада Менска 16 траўня 2011 года, накіраваны ў Куплінскую спецкамендатуру № 7.
Сябры і паплечнікі Паўла збіраюцца сустракаць яго а 10-й гадзіне ў суботу ля будынку кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля “Майстэрні металавырабаў”.
bchd.info