Трэці дзень народзінаў палітвязень адзначыць за кратамі

Чарговы, ўжо трэці дзень народзінаў 25 верасьня ў Бабруйскай калёніі сустрэне Алесь Бяляцкі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна” асуджаны на 4,5 года зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы. Сваёй віны Алесь Бяляцкі не прызнаў і заявіў суду, што перадаваў усе атрыманыя грошы на дапамогу палітвязьням. Міжнародная супольнасьць прызнала Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня. Жонка палітвязьня Натальля Пінчук распавядае palitviazni.info пра тое, як пачуваецца праваабаронца, які адбыў ў зьняволеньні ўжо болей за 2 гады.

Натальля Пінчук: Асаблівых зьвестак няма ад Алеся. Ва ўсякім разе ад яго даходзяць лісты. Але асабліва ён не піша пра тое, што там зь ім адбываецца. Не акцэнтуецца над гэтым, пазначае ў лістах, што ў яго ўсё па-старому. Ён надалей працуе на гэтай швейнай вытворчасьці, пакуе нейкія матэрыялы. А ў астанім ўсё ў яго бязь зьменаў. Што да дня яго народзінаў, то ўжо трэці год ён адзначае яго за кратамі. Летась быў юбілейны – пяьцдзесят гадоў. Зараз яму ўжо споўніцца 51 год. Што да адзначаэньня – то якое тут можа быць адзначэньне? Але я загадзя накіравала яму віньшаваньне. Спадзяюся, што да яго дня народзінаў паштоўка патрапіць, прапусьцяць яе і ён прачытае своечасова.

– У сталіцы Польшчы, Варшаве, літаральна ў цэнтры гораду на адным з мастоў невядомы мастак стварыў своеасаблівую галерэю з малюнкамі вязьняў сумленьня ў розных краінах сьвету з заклікам напісаць ліст палітвязьням. Сярод шматлікіх асобаў таксама і постаць Алеся Бяляцкага. Якія праявы салідарнасьці паступаюць на адрас Алеся Бяляцкага?

Натальля Пінчук: Гэта як раз найбольш кранальная праява салідарнасьці, я лічу. Бо гэта не на ўзроўні нейкага міністэрства, ці афіцыйнае ўстановы, ці ўладнае стурктуры, або нейкае грамадскай нават арганізацыі, якая займаецца правамі чалавека, хоць і ім таксама хацела б перадаць словы падзякі. Важна тое, што людзі ведаюць пра сытуацыю ў Беларусі, ведаюць пра Алеся і такім чынам выказваюць сваю падтрымку. А гэты малюнак – сапраўды – вельмі кранальна. Думаю, што калі Алесь даведаецца пра гэта, яму будзе вельмі прыемна.

– Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека. Як Вы думаеце, якія шанцы беларускага парваабаронцы на атрыманьне гэтай прэміі?

Натальля Пінчук: Што тычыцца гэтай прэміі, то добра, што ёсьць яшчэ адна магчымасьць для праявы салідарнасьці. Уганараваньне прэміі адбудзецца 30 верасьня. Зразумела, што я пакуль не ведаю парабязнасьці і акалічнасьці вакол гэтай справы. Але важна, што сытуацыя ў Беларусі не застаецца па-за ўвагай шматлікіх і структураў і асобаў.

– Спадарыня Натальля, грамадскасьць скалыхнула навіна аб сытуацыі з Мікалаем Аўтуховічам, з тым, што ён ўскрыў сабе жывот. Як думаеце, ці шмат зьвестак з турмы да нас проста не даходзяць? Як шмат мы не ведаем пра сапраўдную сытуацыю, пра стан вязьняў сумленьня?

Натальля Пінчук: Сапраўды, мы шмат чаго проста не ведаем. Гэтыя ўстановы досыць зачыненыя. Інфармацыя паступае дазавана. А такія крайнія праявы, адчайныя крокі паказваюць наколькі цяжкая і часам невыносная сытуацыя там за кратамі. Але для нас гэта павінна быць яшчэ адным напамінам пра тое, што грамадскасьць абавязаная нейкім чынам праяўляць знакі салідранасьці ў значнай больш актыўнай меры.

– У сёньняшняй Беларусі практычна немагчыма правесьці масавую акцыю, але што да чалавечай салідарнасьці – напісаньня лістоў, як шмат іх атрымлівае Алесь за кратамі?

Натальля Пінчук: Алесь атрымлівае сапраўды проста безьліч лістоў. Зразумела, што адказаць на ўсе часам проста не магчыма. Хоць, наколькі я ведаю, ён прыкладвае шмат намаганьняў, каб адказаць ўсім. Іншая справа, што Алесь яшчэ працую. Ў яго шэсьць працоўных дзён на тыдзень. Таму нават чыста фізычна не магчыма на ўсе лісты адказаць адразу ж. Але адназначна скажу, што гэтыя словы падтрымкі, якія да яго даходзяць, яны надзвычай важныя для Алеся. І гэта вельмі дапамагае перажыць і ў пэўнай ступені нават супрацьстаяць тым ўмовам, ў якіх ён апынуўся.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лыско
  • Алег Федаркевіч
  • Вячаслаў Сіўчык