Эдуард Лобаў даведаўся пра вызваленне Дашкевіча

Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў, які адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі, даведаўся пра вызваленне Змітра Дашкевіча.

Дашкевіч і Лобаў асуджаны па адной справе (хуліганства), якая была сфабрыкавана спецслужбамі і фактычна развалілася ў час працэсу. Аднак гэта не паўплывала на прысуд.

Па словах маці зняволенага маладафронтаўца Марыны Лобавай, Эдуард вельмі рады за Змітра:

– Была кароткая тэлефонная размова. У яго нічога новага, ўсё па-старому. Я яму сказала, што ў чацвер вызваліўся Дашкевіч. Ён, вядома, быў вельмі рады за Зміцера, перадаваў яму прывітанні і віншаванні. Ён рады, што Зміцер цяпер на свабодзе, але засмучаны тым, што пад наглядам. Але ўсё ж такі больш-менш на свабодзе, як ён сказаў.

Марына Лобава перадала віншаванні свайго сына Змітру Дашкевічу. Для яе таксама яго вызваленне і вянчанне з Настай Палажанкай – самы шчаслівы дзень з васямнаццатага снежня 2010 года, калі Дашкевіч і Лобаў былі арыштаваныя.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Рамашэўскі
  • Леанід Сьвецік
  • Васіль Парфянкоў
  • Уладзімер Кобец
  • Мікіта Емельянаў