Польшча салідарная з Алесем Бяляцкім

4-га жніўня спаўняецца другая гадавіна з дня зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэстаршыні Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Алеся Бяляцкага.

Фармальнай падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра ягоныя рахункі ў замежных банках, перададзеная ўладам Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы ды Генпракуратурай Польшчы.

Старшыня групы па справах Беларусі ў Польскім Сойме Роберт Тышкевіч адзначае, што ні ў Польшчы, ні ў Еўропе справа Алеся Бяляцкага не забыта:

– Памятаем увесь час пра Алеся Бяляцкага. Польшча салідарная з ім, з ягонай сям’ёй, ягонымі сябрамі і калегамі. Мы адчуваем сябе адказнымі за тое, каб у гэты вельмі складаны час яны маглі адчуваць сябе ў бяспецы і спакойна працаваць. Наша дапамога мнагамерная і будзе працягвацца да дня вызвалення Алеся Бяляцкага. Мы з Алесем, помнім пра яго, помятаем пра ягоных блізкіх і сяброў!

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зняволення паводле абвінавачання ва ўтойванні прыбыткаў. Палітвязень у судзе заяўляў, што ўсе атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій.

Бяляцкі адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Севярынец
  • Васіль Парфянкоў
  • Зьміцер Паліенка