
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адпачынак.
У бліжэйшыя тры дні палітык, які адбывае ў Купліне Берасцейскай вобласці тры гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года, зможа наведаць сваіх бацькоў у Віцебску.
Аб гэтым сёння паведамляе прэс-служба БХД.
Дарога займае шмат часу, таму пабыць дома Павел Севярынец зможа блізу 1,5 дня.
Да заканчэння тэрміну палітвязню засталося тры месяцы.
Нагадаем, Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года.