Да Міколы Статкевіча не даходзяць лісты

Ліставаньне зь Мікалаем Статкевічам спынілася, калі пачаўся тыдзень салідарнасьці з палітвязьнем.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Яна адзначае, што з канца чэрвеня лісты ад Мікалая Статкевіча да яе не даходзяць. Камітэт «Салідарнасьць» распачаў тыдзень салідарнасьці са Статкевічам 17 чэрвеня.

Марына Адамовіч не выключае, што ліставаньне спынілася і ў сувязі з палітычнымі заявамі яе мужа:

«Апошнім часам, асабліва пасьля зьяўленьня ягоных ацэнак справаздачы Палецкіса і ягонага ліста да літоўскага прэм’ера, як ён распавядаў, практычна зьніклі лісты да яго не ад сваякоў. І ад яго ад канца чэрвеня няма нічога. Чакаю. Можа, у блізкім часе нешта зьявіцца».

Мікалай Статкевіч адбывае пакараньне 6 гадамі пазбаўленьня волі ў магілёўскай турме, куды яго перавялі з калёніі як злоснага парушальніка рэжыму. Паводле Марыны Адамовіч, якая на пачатку ліпеня бачылася з мужам у турме, ён выглядае добра і нават загарэў. «Патлумачыў, што загарэў на сонцы, гуляючы на турэмным дворыку», — кажа Марына Адамовіч.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

20.06.2016 Мікалай Статкевіч: Трэба як мага больш палітызаваць парламенцкую кампанію

20.05.2016 Пытанне санкцый: быць альбо не быць?

12.05.2016 Мікалай Статкевіч: Няхай самі думаюць, якія яшчэ шкарпэткі можна ў мяне скрасці

Іншыя палітычныя вязьні