Алесь Бяляцкі напісаў успаміны пра падзеі, зьвязаныя з арыштам

Заканчваецца праца над сэрыяй успамінаў старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, якія зьвязаныя зь ягоным арыштам ў 2011 годзе.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла праваабаронца Алёна Лапцёнак зь «Вясны»:

«Гэта ўспаміны, разважаньні, пэўны аналіз тых падзеяў, якія папярэднічалі ягонаму арышту. Там ідзе і пра падзеі 19 сьнежня 2010 году, і пра ператрусы ў „Вясьне“, якія адбыліся неўзабаве. Вельмі цікавыя ўспаміны, тым больш цікава азнаёміцца зь імі тым, хто ў іх удзельнічаў — бо ў Алеся свой, вельмі арыгінальны позірк. Ён даслаў мне апошні кавалак гэтых успамінаў, і зараз ідзе іх падрыхтоўка да друку — спачатку ў інтэрнэце, а потым, магчыма, і асобнай кнігай. У дадзены момант чакаю ад яго канчатковых заўваг на тое, што ўжо мной зроблена зь ягонымі лістамі. Верагодна, што першыя часткі ўспамінаў зьявяцца ў інтэрнэце яшчэ да 4 жніўня — дня, калі 2 гады таму Алеся арыштавалі».

Сёлета з друку выйшаў зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Частку артыкулаў гэтай кнігі склалі творы, напісаныя ў бабруйскай калёніі, дзе трымаюць вядомага праваабаронцу.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў утойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што атрыманыя ім грошы ішлі на падтрымку ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны, праваабаронцы сьвету патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваленьня Алеся Бяляцкага, якога лічаць палітычным вязьнем.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні