
Палітычны вязень Ігар Аліневіч павіншаваў сваю маці з днём народзінаў лістом і паштоўкай з-за кратаў.
Валянціне Аліневіч споўнілася 59 гадоў:
– Ён заўсёды намагаецца зрабіць мне нейкі сюрпрыз, падараваць мне штосьці асаблівае, мяне гэта канешне кранае да слёз. Што б не здарылася, паміж маці і сынам заўсёды вельмі моцная сувязь. Мне прыемна тое, што хоць адзін раз у жыцці гэты ліст з віншаваннем не затрымалі, як гэта робіцца звычайна, а яно прыйшло проста з рук.
Ігар Аліневіч быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі па так званай “справе анархістаў”.
На пачатку вясны пачабыў свет ягоны турэмны дзённік “Еду ў Магадан”. Урыўкі з твора можна пачуць на хвалях нашага радыё кожную суботу ў 11.50 паводле беларускага часу.
racyja.com