Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне і ўвесь вольны час у турме прысвячае творчай працы. Па словах праваабаронцы з цэнтра “Вясна” Таццяны Равякі, пра гэта гаворыцца ў лісце, які яна атрымала ад Бяляцкага з Бабруйскай калоніі №2.

Ліст напісаны 6 траўня, пасля Вялікадня. Чакалася, што ў гэтыя святы магчыма вызваленне палітзняволеных.

Таццяна Равяка:

– Ён напісаў, што ў прынцыпе не чакаў гэтага таму, што пэўных знакаў пакуль яшчэ няма, што ў бліжэйшы час чакаюцца нейкія важныя змены ў ягоным лёсе, я думаю, як і ў лёсе іншых палітвязняў. Таму ён настроены на дастаткова працяглае знаходжанне ў калоніі, і гэты час ён вельмі плённа выкарыстоўвае, зараз ён рыхтуе да выдання тры свае кнігі.

Па словах Таццяны Равякі, першая з іх прысвечана гісторыі праваабарончага руху. Яна цалкам напісана ў турме і можа быць выдадзена ўжо сёлета.

Другая кніга будзе складацца з публікацый Бяляцкага ў прэсе, інтэрв’ю, з успамінаў, якія з’явіліся за час яго праваабарончай дзейнасці – больш чым за 15 гадоў.

Канцэпцыя трэцяга выдання распрацоўваецца – гэта будзе дапаможнік грамадскім актывістам і праваабаронцам па арганізацыі кампаній падрымкі палітзняволеных.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні