Марына Лобава зьбіраецца на доўгатэрміновае спатканьне

Маці Эдуарда Лобава, які адбывае тэрмін у Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» едзе на доўгатэрміновае трохдзённае спатканьне. Але начальнік калёніі забараніў перадаць з сабой харчовую перадачу.

Пра гэта распавяла спадарыня Марына:

«Пасьля доўгатэрміновага спатканьня яшчэ звычайна можна перадаць 30 кіляграмаў харчоў дадаткова. Але нам не дазволілі. Маўляў, „не заслужыў“. Нам ўвесь час „абразалі“, то да 10, то да 15 кіляграмаў. А гэтым разам наагул — нуль! Калі Эдзік тэлефанаваў, сказаў, каб прадукты не рыхтавала з сабой, не дазволілі наагул нічога. Зараз складаю сьпіс, што яму такога пасмачней адвезьці. Гэтым разам вырашыла прывезьці марозіва ў тэрмапакеце».

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Міхась Субач
  • Мікіта Емельянаў
  • Андрэй Пачобут
  • Васіль Лявонаў