Наталля Пінчук перадала Алесю Бяляцкаму прадуктовую перадачу

Наталля Пінчук, жонка палітзняволеннага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, перадала мужу чарговую перадачу. Для гэтага яна наведала калонію №2 у Бабруйску.

Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў быццам за ўтойванне асабістых прыбыткаў і нявыплату падаткаў. Аднак віна яго, па меркаванню праваабаронцаў, не даказаная. За асабістыя прыбыткі следства палічыла сродкі, якія не належалі Бяляцкаму.

Наталля Пінчук:

– Я была каля калоніі, заходзіла ў будынак адміністрацыі з той нагоды, што падыйшла чарга да наступнай перадачы для Алеся. Ці атрымаў, ці дайшла яна да яго – я думаю, гэта ўжо можна даведацца пазней. Ва ўсякім разе прадуктовая перадача прынятая. І я думаю, пра канчатковыя вынікі паведаміць сам Алесь у лістах. Звестак новых ад яго, на жаль, пакуль няма ніякіх. Будзем чакаць.

Па словах Наталлі Пінчук, яна добра ведае пра тэндэнцыю апошніх месцаў, калі палітзняволенным па заявам адміністрацый калоній змяняюць від пакарання і пераводзяць іх у турмы. Рэжым утрымання робіцца больш жорсткім, зняволенныя абмяжоўваюцца ў колькасці перадачаў, спатканняў, працягласці знаходжання на вольным паветры.

Наталля Пінчук не выключае, што гэтая небяспека пагражае і Алесю Бяляцкаму, як і ўсім палітычна зняволенным.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Пашкевіч
  • Анатоль Паўлаў
  • Эдуард Пальчыс
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Уладзімер Падгол