Дзень нараджэння Эдуарда Лобава (відэа)

Палітвязень нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988.Эдуард Лобаў быў прысуджаны да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такая пастанова была вынесеная 24 сакавіка 2011 года ў судзе Маскоўскага раёна Менска суддзёй Аленай Шылько. 22-гадовы актывіст «Маладога фронту» быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – «асабліва злоснае хуліганства».

Эдуард Лобаў разам са старшынём «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года.

Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

Да суда Эдуард утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, з пачатку сакавіка 2011 г. – у Менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

З 7 красавіка 2011 ён адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22 (так званых «Воўчых норах»). У адным з лістоў на пачатку 2012 года зняволены піша, што ён сячэ дровы, і што ў калоніі, якая знаходзіцца ў лесе, не вельмі добра з радыяцыйным фонам: яна знаходзіцца на месцы былой вайсковай часткі.

Іншыя палітычныя вязьні