Алесю Бяляцкаму дазволілі патэлефанаваць дадому

Палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі патэлефанаваў з Бабруйскай калоніі дадому. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, лістоў ад мужа не было ўжо некалькі тыдняў. Таму кароткае тэлефанаванне для яе стала падзеяй.Алесь Бяляцкі ведае пра канфіскацыю кватэры, у якой знаходзіўся офіс “Вясны”. Гэта падзея чакалася і для яго не стала навіной.

– Інфармацыю, звязаную з канфіскацыяй офіса, ён прыняў да ведама. Таму што, у прынцыпе, гэта падзея, якая павінна была адбыцца менавіта ў гэтыя дні. Гаворыць, што ўсё ў яго нармальна, голас бадзёры. Настрой, здаецца, таксама добры. Гэты званок хоць дае ўпэўненасць, што ён здаровы, што з ім пакуль што ўсё нармальна.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4 гадоў 6 месяцаў зняволення з канфіскацыяй маёмасці быццам за ўтойванне прыбыткаў. Сваёй віны ён не прызнаў. Па меркакванні праваабаронцаў, пераслед Бяляцкага звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю. Абвінавачванні ва ўтойванні асабістых прыбыткаў не знайшлі пацверджання ў судзе. За іх следства выдала сродкі, якія былі прызначаныя для праваабарончай дзейнасці, у тым ліку дапамогу рэпрэсаваным.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Рубцоў
  • Славамір Адамовіч
  • Алесь Круткін
  • Мікалай Дзядок
  • Васіль Парфянкоў