
На пасяджэнні паліткамітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы падтрымалі кандыдатуру Алеся Бяляцкага на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру 2013 года.
Як паведамляе карэспандэнт ІТАР-ТАСС са Страсбурга, кандыдатура Алеся Бяляцкага знайшла аднагалосную падтрымку сябраў камітэта ПАСЕ. Гэта рашэнне было агучана на пленарнай сэсіі ПАСЕ.
Упершыню вылучыць беларускага праваабаронцу прапанавала ў студзені гэтага года група дэмакратаў і лібералаў у Асамблеі. Тады адпаведную петыцыю падпісаў 41 дэпутат. Пасля гэтую ідэю ўхваліў дакладчык ПАСЕ па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.
Алеся Бяляцкага таксама намінавалі 190 дэпутатаў польскага Сейма і Сената, 5 дэпутатаў украінскай Вярхоўнай Рады. Асобныя намінацыі Бяляцкага накіравалі ў Нобелеўскі камітэт дэпутаты парламентаў Чэхіі, Славакіі, Нарвегіі, а таксама прэм’ер-міністр Славакіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2003 года з Ірана Шырын Эбадзі.
Усяго на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года разам з Бяляцкім быў вылучаны 231 намінант – 188 чалавек і 43 арганізацыі з усіх куткоў свету.
Рашэнне Нобелеўскага камітэта чакаецца ў кастрычніку.
charter97.org