Алесю Бяляцкаму – 50

Праваабаронца сустракае юбілей за кратамі.

Тры тыдні таму споўніўся год, як ён знаходзіцца ў зняволенні.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года. Ён вядомы не толькі як праваабаронца – кіраўнік цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека. У 1986 годзе ён быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым – старшынёй гэтага аб’яднання. Быў адным з арганізатараў першых вулічных акцый у дзень памяці продкаў «Дзяды». У 1988 годзе выступіў адным з заснавальнікаў аб’яднання «Мартыролаг Беларусі», адной з першых праваабарончых арганізацый у краіне. Алесь Бяляцкі таксама быў сябрам аргкамітэта Беларускага Народнага Фронту.

У 1990 годзе Алесь Бяляцкі стаў адным з арганізатараў Беларускай каталіцкай абшчыны. У 1992-1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадскога савета. З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

У 1996 годзе арганізаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна-96» (цяпер «Вясна»).

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Леанід Сьвецік
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Славамір Адамовіч
  • Алесь Круткін
  • Мікіта Емельянаў