Справу Пачобута працягнулі да 21 кастрычніка

Сьледчы камітэт працягнуў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць журналіста Андрэя Пачобута.

Крымінальную справу супраць Пачобута завялі ў чэрвені 2012-га паводле артыкула «Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

«З матэрыялаў праверкі вынікае, што ў шэрагу публікацый, падрыхтаваных Пачобутам і распаўсюджаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні ў дачыненьні да прэзыдэнта РБ», — цытуе Інтэрфакс паведамленьне СК.

Яшчэ 21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лобан
  • Аляксандар Квяткевіч
  • Кастусь Лукашоў
  • Павал Красоўскі