Андрэй Пачобут: Калі справа палітычная, то знайсці праўду ў судовых інстанцыя немагчыма

13 сакавіка ўступае ў сілу прысуд па “справе БЕЛТА”, які вынесены галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай, і абскарджваць яна судовае рашэнне не збіраецца.

Вядомы журналіст Андрэй Пачобут, у дачыненні да якога ў свой час таксама была распачата палітычная крымінальная справа, распавёў сайту palitviazni.info, ці варта было ў такой сітуацыі прайсці ўсе ступені асбкарджвання.

«Я не веру, што можна дабіцца адмены абвінаваўчага прысуду з улікам статыстыкі, на якую я ўжо шмат разоў спасылалася, – усяго 0,2 працэнта апраўдальных прысудаў было ў мінулым годзе.

З улікам таго, што і так ужо затрачана сем месяцаў часу, жыцця і намаганняў, траціць час яшчэ і на тое, у поспех чаго не веру, я не бачу сэнсу”, – патлумачыла яна парталу naviny.by.

Як вядома, Марына Золатава прызнана вінаватай у бяздейнасці службовай асобы і аштрафавана на 300 базавых велічынь (7 тысяч 650 рублёў). Дадаткова з Золатавай будзе забрана на карысць на карысць УП «БЕЛТА» 6 тысяч рублёў – у залік кампенсацыі юрыдычных выдаткаў.

“Кожны чалавек сам прымае рашэнне: аспрэчваць прысуд альбо не, – кажа Андрэй Пачобут.Марына Золатава вырашыла ў справе паставіць кропку, і гэта яе выбар. Тыя аргументы, якія яна прыводзіць, таксама правільныя, бо, калі справа палітычная, то знайсці праўду ў судовых інстанцыя практычна немагчыма.

Але, напрыклад, я абскарджваў свой прысуд, бо для мяне гэта было прынцыпова. Хацеў такім чынам прадэманстраваць нязгоду з абсалютна палітычным рашэннем па маёй справе. Хаця, паўтаруся, кожны сам прымае рашэнне, як паступаць у той ці іншай сітуацыі».

Са слоў Андрэя Пачобута, прысуд па “справе БЕЛТА” можна было ўжо спрагназаваць, калі дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакаранне ў выглядзе штрафа.

“Шчыра кажучы, да гэтага я думаў, што рашэнне будзе больш жорсткім, -адзначае суразмоўца. – Меркаваў, што маглі даць і ўмоўны тэрмін, але, як бачым, вырашылі абмежавацца штрафам. Магчыма, таму Марына Золатава і не абскарджавае рашэнне”.

Андрэй Пачобут дадае, што “справа БЕЛТА” – гэта была з боку ўладаў пэўная дэманстрацыя сілы на тле не вельмі добрай эканамічнай сітуацыі ў краіне:

“Гэта такі сігнал для СМІ, бо TUT.BY – магутны рэсурс. Гэта не тое, што прэсаваць дробныя сайты альбо блогераў. Таму выбралі самы буйны паратал і ператрэслі яго, каб, маўляў, іншым была навука”.

palitviazni.info

Фота: TUT.BY

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Сырамолатаў
  • Юрый Хадыка
  • Тацяна Елавая
  • Арцём Грыбкоў
  • Алег Федаркевіч