Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

23 Articles

Андрэй Пачобут: Калі справа палітычная, то знайсці праўду ў судовых інстанцыя немагчыма

13 сакавіка ўступае ў сілу прысуд па “справе БЕЛТА”, які вынесены галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай, і абскарджваць яна судовае рашэнне не збіраецца.

Вядомы журналіст Андрэй Пачобут, у дачыненні да якога ў свой час таксама была распачата палітычная крымінальная справа, распавёў сайту palitviazni.info, ці варта было ў такой сітуацыі прайсці ўсе ступені асбкарджвання.

Андрэй Пачобут: Страх – вельмі важны кампанент беларускай стабільнасці

578661_713158475368142_1385026980_nВядомы журналіст і былы палітвязень Андрэй Пачобут распавёў сайту palitviazni.info пра сваю былую крымінальную справу, турэмны досвед і сёняшнюю сітуацыю ў краіне.

“Тое, што крымінальны пераслед рыхтаваўся, што КДБ працаваў, я ведаў. Таму маральна рыхтаваўся да арышту. На момант, калі мяне арыштавалі, я не спадзяваўся, што будзе прысуд з адтэрміноўкай і маральна рыхтаваўся да пасадкі на некалькі гадоў. Цяжка было пра дзяцей думаць, што ім прыйдзецца расці без бацькі”, – распавядае суразмоўца.

Навошта Лукашэнку патрэбны прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

Навошта Лукашэнку патрэбны прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

У Беларусі 10 палітвязняў. Звычайна замежнікі сцвярджаюць, што гэта не шмат. Сапраўды калі параўноўваць з Паўночнай Карэяй альбо Іранам, гэта так. Але Беларусь – гэта еўрапейская краіна, з еўрапейскай гісторыяй і еўрапейская ментальнасцю.  Таму практыкі якія з’яўляюцца нечым звыклым у Азіі ці Афрыцы тут выклікаюць абурэнне  і навдзвычайную ўвагу з боку заходніх суседзяў.

Пачобута выклікаюць у суд, каб вызваліць ад пакараньня

Пачобута выклікаюць у суд, каб вызваліць ад пакараньня

Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут нарэшце дачакаўся позвы ў суд. Як напісаў ён у Фэйсбуку, «дзея, на якую мяне запрашаюць, назвалі аптымістычна: аб вызваленьні ад пакараньня. Будзем вызваляцца — хто ж супраць?».

Андрэй Пачобут: Рэжыму важна трымаць кантроль і страх над грамадствам

Андрэй Пачобут: Рэжыму важна трымаць кантроль і страх над грамадствам

У турмах ад палітычных вязняў адміністрацыя надалей патрабуе падпісання прашэнняў аб памілаванні на імя кіраўніка краіны. Чаму і навошта праводзіцца практыка, падчас якой ў адносінах да вязняў сумлення ўжываюцца скрайнія меры, у тым ліку катаванні? Пра гэта palitviazni.info распавядае гарадзенскі журналіст, карэспандэнт “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут.

Анджэй Пачобут: У Беларусі – дыктатура пасрэднасці

Анджэй Пачобут: У Беларусі – дыктатура пасрэднасці

Многія маладыя таленавітыя беларусы, сярод якіх не толькі, а можа і не столькі грамадскія актывісты, колькі проста таленавітыя ў сваёй ​​сферы людзі, у тым ліку і журналісты, з’язджаюць за мяжу з мэтай вырвацца з беларускай шэрасці, каб рэалізаваць сябе. Хто на час, а хто і назаўжды.

Справа Пачобута спыненая

Справа Пачобута спыненая

праўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Гарадзенскай вобласьці завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна журналіста польскай «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута.