
праўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Гарадзенскай вобласьці завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна журналіста польскай «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута.
Яго абвінавачвалі ў паклёпе на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
«У сувязі з тым, што высновы лінгвістычных экспэртыз разыходзяцца, а падчас папярэдняга сьледзтва не здабыта аб’ектыўных дадзеных, якія пацьвярджаюць зьдзяйсьненьне Пачобутам злачынства, 15 сакавіка 2013 года вынесена пастанова аб спыненьні папярэдняга расьсьледаваньня ў сувязі з недаказанасьцю ўдзелу абвінавачанага ў зьдзяйсьненьні злачынства», паведамілі Інтэрфаксу ў Сьледчым камітэце.
У сувязі з гэтым адмененая мера стрыманьня Пачобута ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
svaboda.org