“Хімія” – сістэма бяспраўя і адчаю

Расфармаванне “хіміяў” павінна стаць першым крокам новай дэмакратычнай улады, кажа палітзняволены Павел Севярынец, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. На думку Паўла, напалову рабаўладальніцкая сістэма даводзіць людзей да адчаю і разбэшчвае калгаснае кіраўніцтва, “хімікі”, звычайна, працуюць у калгасах:

– У калгасах праца цяжкая. “Хімікі” – рабочыя другога гатунку. Таму і заробак даецца на адсілу, і п’янства квітнее. Але паколькі працоўных рук, асабліва мужчынскіх, на Пружаншчыне не хапае, практычна ўсе бліжэйшыя да камендатуры гаспадаркі дасылаюць зранку машыны каб забраць брыгаду ці дзве “хімікаў”. Яны на працы амаль бяспраўныя: 6 альбо сем дзён на тыдзень, звычайна па 10 гадзін, а з даездам, то і 12 гадзін штодня. Агулам па Беларусі каля 5 тыс “хімікаў” – таннай і непатрабавальнай працоўнай сілы.

Такія адносіны да чалавека, нават калі ён аступіўся, не спрыяюць яго перавыхаванню.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Салаўёва
  • Алег Корбан
  • Аляксандар Фядута