Ігар Аліневіч абскарджвае дзеянні адміністрацыі калоніі

Палітвязень Ігар Аліневіч абскарджвае рашэнне адміністрацыі Наваполацкай калоніі пра прызнанне яго злосным парушальнікам рэжыму. Апроч гэтага ў Пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў пададзена скарга на ўмовы ўтрымання. Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага анархіста Валянціна Аліневіч:

– Хоць Ігар і адмаўляўся ад адваката, але ўсё ж такі ён вырашыў абскардзіць дысцыплінарныя спагнанні, якія яму прад’явіла адміністрацыя калоніі. Таксама ён падаў скаргі на ўмовы ўтрымання ў колоніі.

Пасля адмовы падпісаць прашэнне на імя Лукашэнкі, адміністрацыя Наваполацкай калоніі прызнала Ігара Аліневіча злосным парушальнікам рэжыму. Ён быў пазбаўлены спатканняў з роднымі, перадач, і на 15 дзён быў змешчаны ў штрафны ізалятар.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Юрый Хадыка
  • Аляксандар Баразенка
  • Міхаіл Жамчужны