
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся з лістом да былога прэзідэнта Польшчы. У лісце на імя Леха Валенсы дэпутат просіць падтрымаць беларускага апазіцыянера, палітвязня Сяргея Каваленку, і звярнуцца ў міжнародную арганізацыю Amnesty International, каб тая прызнала Каваленку вязнем сумлення. Марэк Мігальскі лічыць, што такі статус можа прывесці да паляпшэння ўмоваў утрымання зняволенага і гарантуе яму бяспеку знаходжання ў калоніі.
Сяргей Каваленка асуджаны за тое, што ў студзені 2010 года вывесіў на цэнтральнай ялінцы Віцебска нацыянальны беларускі сцяг.
racyja.eu