Андрэй Пачобут: Справа Змітра Дашкевіча – сігнал для ўсіх палітвязняў

Справа палітвязня, лідара “Маладога Фронта”, Змітра Дашкевіча павінна быць у цэнтры ўвагі дэмакратычнай грамадскасці. Актывіст, затрыманы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і асуджаны на два гады калоніі за нібыта збіццё двух мінчукоў, меў выйсці на волю сёлета ў снежні. Аднак суд у Глыбоцкай калоніі, у зачыненым рэжыме, прысудзіў Дашкевічу яшчэ год зняволення за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Гэты метад улады могуць ужываць у дачыненні і іншых палітвязняў – не выключае вядомы журналіст Андрэй Пачобут, які і сам церпіць палітычны пераслед:

– Тое, што адбываецца са Змітром – гэта найбольш жудасная сітуацыя з таго, што адбываецца ў Беларусі. Ці то няма разумення таго, што гэта жудасная сітуацыя, ці то па нейкіх іншых прычынах. На жаль, вялікай увагі для гэтай справы няма. Пасля ўчорашняга прысуда Змітра тэрмін усіх палітзняволеных можа працягвацца бясконца.

Цяпер Зміцер Дашкевіч адбывае тэрмін пакарання ў калоніі №13 у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Падчас судовага працэсу ён адмовіўся ад адваката, паколькі палічыў працэс палітычным і штучным.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Рымашэўскі
  • Зьміцер Дрозд
  • Алег Сурган
  • Алесь Круткін
  • Уладзімер Яроменак