Вынясенне спагнанняў Алесю Бяляцкаму можа працягнуцца

“Пасля адмены спатканняў зараз я ўжо амаль ў норме” – піша ў лісце да жонкі палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі №2. Адміністрацыя калоніі адмяніла два спатканні, якія павінен быў мець палітзняволены – кароткатэрміновае ў жніўні і доўгатэрміновае ўвосені.

Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, у лісце Алесь Бяляцкі падтрымлівае яе:

– Ён згадвае пра апошнія спатканні, якія не далі магчымасці адбыцца спатканню, якое планавалася ў сярэдзіне жніўня. Ён піша: “Спадзяюся, што ты не ўпала ў змрочную меланхолію пасля адмены гэтага спаткання? Сам трымаюся колькі можна”. Пасля гэтых навінаў зараз ужо амаль што ў норме, здолеў адаптавацца да той не лепшай сітуацыі, пасля адмены гэтага спаткання.

Наталля Пінчук кажа, што наступная магчымасць сустрэцца з мужам у яе можа быць толькі ў снежні. “Калі зноў нічога не здарыцца, бо гаварыць аб тым, што нічога не здарыцца, не прыходзіцца. Бо зараз назіраецца наўмыснае стварэнне невыноснай атмасферы для Алеся ў калоніі. Ён сам у адным з апошніх лістоў пісаў, што верагодна, вынясенне яму спагнанняў можа працягнуцца” – кажа Наталля Пінчук.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Васільеў
  • Юрый Бандажэўскі
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Эніра Браніцкая