Сяргей Каваленка 12 сутак у ШЫЗА

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка:

«Сёньня мне стала вядома, што 28 ліпеня — на наступны дзень пасьля нашага доўгатэрміновага спатканьня — Сяргея кінулі ў ШЫЗА. Гэткім чынам, на сёньня ён там знаходзіцца ўжо 12 дзён. Кінулі яго незразумела за што. Напачатку яму далі 9 дзён, а затым, ужо ў карцэры, дадалі яшчэ 7 дзён. Гэткім чынам у адзіночцы яму застаецца быць да 14 жніўня.

Сяргей скардзіцца, што там холадна і начамі яму даводзіцца па некалькі разоў прачынацца і рабіць фізычныя практыкаваньні, каб сагрэцца.

Я лічу, што гэта подласьць з боку адміністрацыі калёніі, бо Сяргей ня ў тым фізычным стане, каб заставацца ў такіх умовах адзіночнай камэры. І замест таго, каб мець магчымасьць перадаць яму лекі, яго кінулі ў карцэр. Відавочна таксама, што яны помсьцяць Сяргею, што ён ня здраджвае сваім перакананьням і прынцыпам. Яны таксама патрабуюць, каб Сяргей напісаў заяву аб прызнаньні сваёй віны, ад чаго Сяргей катэгарычна адмаўляецца.

Гэткім чынам апраўдаліся мае дрэнныя прадчуваньні, бо падчас спатканьня мы дамовіліся, што будзем пісаць адзін аднаму лісты, але дагэтуль я не атрымала ад яго ні лістоў, ні тэлефанаваньняў».

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Крываў
  • Мікола Маркевіч
  • Анатоль Букас
  • Уладзімер Някляеў
  • Зьміцер Паліенка