
Ліст за подпісам намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца накіраваны ў Жэневу 2 жніўня.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць Спецдакладчыка ААН па пытанні заахвочвання і абароны права на свабоду меркаванняў і іх выражэння Франка Ла Ру адрэагаваць на факт затрымання журналіста, а таксама выступіць з прапановай кіраўніцтву Беларусі вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць яго крымінальны пераслед.
Апроч гэтага, ГА “БАЖ” просіць Спецдакладчыка ААН вынесці рэкамендацыі кіраўніцтву Беларусі пра спыненне практыкі ўжывання механізмаў крымінальнага пераследу для абмежавання свабоды выказвання ў краіне ў дачыненні журналістаў, якія выконваюць свой прафесійны і грамадскі абавязак.
baj.by