
Вось што для Радыё Свабода паведаміла арганізатарка акцыі, кіраўніца аддзелу Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.
У 11-й акрузе Парыжу сабралася даволі шмат людзей. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Францыі, прадстаўнікі мэрыі Парыжу.
Сярод іншага, выступілі мэр 11-й акругі Парыжу і прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн, а таксама прадстаўнік мэрыі Парыжу па міжнародных справах.
Людзі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі плякаты на трох эўрапейскіх мовах з заклікамі вызваліць Алеся Бяляцкага, скандавалі лёзунгі за яго вызваленьне і выслухалі выступы.
На сустрэчы прысутнічалі і паслы у галіне правоў чалавека зь некалькіх эўрапейскіх краінаў, таксама члены праўленьня Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, якія прыехалі з самых розных краінаў — з Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы.