
Віцебскі апазіцыянер, актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка этапаваны з СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску ў віцебскі следчы ізалятар № 2, паведаміла яго жонка Алена Каваленка.
«Толькі 7 мая стала вядома, што ён можа быць адпраўлены ў СІЗА № 2 Віцебска, а сёння ён ужо там. Сёння з ім паспрабуе сустрэцца адвакат. Мяне турбуе, што яго этапавалі ў тое месца, дзе ён трымаў галадоўку першыя два месяцы зняволення» , — сказала Алена Каваленка.
Нагадаем, у віцебскім СІЗА, як раней заяўляла жонка Каваленка, на яго аказваўся ціск, які можна лічыць катаваннямі.
naviny.by