Алена Каваленка: «Сяргей не выключае, што зноў пачне галадоўку»

30 красавіка з вязнем у псіхіятрычным шпіталі ў Навінках сустрэлася ягоная жонка.

«Выглядае ён з твару крыху лепей, але цела па-ранейшаму — косці, абцягнутыя скурай. Днямі Сяргею зрабілі ультрагукавое абследаванне органаў брушной поласці, пра гэта распавёў лекар. Высветлілі, што ў яго дыфузныя змены ў падстраўнікавай залозе і адна нырка панізілася. Колькі важыць, не сказаў, але сказаў, што набраў каля 7 кілаграмаў. Есць ён там у асноўным гародніну ды садавіну, але і тое, што там даюць, паціху есьць. У тым ліку, як я разумею, пачаў есьці і мясныя стравы.

Заключэнне лекараў будзе вынесенае 7–8 траўня. Напярэдадні ён адказаў на 512 пытаньняў — нейкія тэсты праходзіў.

Але галоўная навіна, што ўжо ў сераду, 2 траўня, Сяргея могуць этапаваць з «Навінак», і ў сувязі з гэтым ён не выключае, што пачне зноў галадоўку. Пра тое, што яго могуць этапаваць ужо праз два дні, Сяргей даведаўся ад мяне. Невядома, куды яго могуць адвезці».

***

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка рашэннем Віцебскага абласнога суда накіраваны на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. У снежні-сакавіку з перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымаў галадоўку, пратэстуючы супроць прысуду. Каваленку асудзілі на 2 гады і месяц за парушэнне парадку адбыцця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Лявонаў
  • Тацяна Цішкевіч
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Віктар Івашкевіч