
Пра гэта палітвязень паведаміў у апошнім лісьце жонцы Марыне Адамовіч.
«Да іх прыходзіў сьвятар і перадаў кожнаму яйка ды куліч. Такім чынам, хоць ён і ў турме, але крыху была абстаноўка велікодная,» – расказала Свабодзе Марына Адамовіч.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч быў асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Ён адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, але 12 студзеня яму прысудзілі 3 гады крытай турмы ўзмоцненага рэжыму. З ініцыятывай такога пераводу выступіла адміністрацыя Шклоўскай калёніі, дзе Статкевіч адбываў пакараньне. Шклоўскі суд палічыў, што экс-кандыдат у прэзыдэнты ня стаў на шлях выпраўленьня і не раскаяўся.
svaboda.org