Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі пад пільным наглядам Праглядзець Рэдагаваць

Першую сустрэчу з Алесем Бяляцкім у Бабруйскай калоніі мелі ягоныя сястра і жонка. Як кажа жонка палітвязня, перад гэтым апошні раз яна бачыла Алеся 27 студзеня, таму сустрэча была чаканай і эмацыйнай для ўсіх, хаця і праходзіла праз шкло і ў прысутнасці супрацоўнікаў папраўчай установы.

Калі мы адразу пасля сустрэчы датэлефанаваліся да Наталлі Пінчук, першае пытанне было пра здароўе Алеся Бяляцкага:

– Выглядае так, як і раней, калі я яго наведвала ў Жодзіне – такі ж хударлявы. Не сказала б, што ён змяніўся – такі ж, як і быў. Каротка пастрыжаны, паголены. Відаць, па нормах тых умоваў, дзе ён зараз знаходзіцца. Пра здароўе ён кажа не шмат, кажа, што пачувае сябе нармальна.

Алесю Бяляцкаму цяпер трэба прызвычаіцца да новых умоваў побыту ў калоніі, новай адміністрацыі і іншых вязняў. У размове, па словах Наталлі Пінчук, яны ўжо інтуітыўная абміналі так званыя “забароненыя” тэмы:

– Можа быць мы ўжо прызвычаіліся не закранаць тыя тэмы, якія нельга, таму што асабліва пра ўмовы ўтрымання не раскажаш, адзінае, што магу сказаць, зразумела з яго расказаў, што ён там знаходзіцца пад пільным наглядам адміністрацыі, і я так мяркую, што ўсё астатняе з гэтым звязана – наколькі яму там добра, наколькі камфортна. Нельга сказаць, што ў яго там добрыя ўмовы, што ён там сябе добра пачувае і г.д.

Цяпер Наталля Пінчук будзе чакаць дазволу на доўгатэрміновую сустрэчу з мужам.

Вядомейшы праваабаронца, лідар праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зняволення за ўтойванне падаткаў у буйным памеры. Беларускі суд вырашыў, што Бяляцкі мусіў плаціць падаткі з тых грошай, якія ішлі на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Рубцоў
  • Аляксандар Францкевіч
  • Алег Сурган
  • Сяргей Гумінскі
  • Эніра Браніцкая