
Падтрымайце іх грашовым пераводам!
Пасля таго, як актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку арыштавалі, яго родныя засталіся без крыніцы прыбыткаў: Сяргей быў адзіным, хто працаваў. Яго жонка Алена знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Цяпер жанчына засталася з 8-месячнай дачкой і 7-гадовым сынам на руках. Падтрыймайце сям’ю Каваленкаў!
Грошы можна высылаць паштовым пераводам:
210028, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, д. 47, к. 1, кв. 57. Каваленка Алена Юр’еўна.
Альбо можна пералічыць на банкаўскі рахунак, каму так зручнее:
р/р 01073849, Беларусбанк, адз.201/85, г.Віцебск, Каваленка Алена Юр’еўна.
Летась людская салідарнасць дапамагла звольненай настаўніцы гісторыі з Талькі Наталлі Ільніч, якая атрымала 169 грашовых пераводаў.
nn.by