Сяргей Каваленка працягвае галадоўку пратэсту

Пра гэта дазналіся ягоныя сястра і жонка ў часе размовы з лекарам ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебску. Актывіст трымае галадоўку больш за 60 дзён, спачатку як затрыманы, а цяпер ужо як асуджаны да двух гадоў і месяца зняволення.

Як кажа ягоная маці Лідзія Каваленка, выгляд сына ў часе суда выклікаў жах ва ўсіх, хто яго бачыў:

– Ён такі аслаблены, яго міліцыя пад рукі вадзіла. Як нам цяпер быць! Я нават не ведаю, што нам цяпер рабіць. Ён працягвае галадоўку. Там ёсць акно, дзе перадаюць прадукты, да іх выходзіў урач і сказаў, як звычайна, што стан здавальняючы, п’е ваду і працягввае галадоўку. Касацыйную скаргу адвакат будзе падаваць праз 10 дзён. За 10 дзён можна памерці ад гэтых галадовак.

Лідзія Каваленка, якая працуе дворнікам, кажа, што да яе сталі выказваць прэтэнзіі на працы і мяркуе, што гэта звязана з сітуацыяй вакол яе сына.

Сяргей Каваленка ў 2010 годзе быў асуджаны да «хатняй хіміі» за вывешванне нацыянальнага сцяга, а ў снежні 2011 затрыманы за парушэнне ўмоваў адбыцця пакарання. Цяпер асуджаны да двух гадоў і месяца зняволення.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Францкевіч
  • Ігар Аліневіч
  • Алесь Стральцоў
  • Сяргей Марцалеў