Чаму ў Беларусі пачаліся масавыя суды над актывістамі?

 Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаліся адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў перадвыбарных пікетаў і мітынгаў 8 і 16 лістапада, сёння ў судзе Маскоўскага раёна суды працягнуцца.

“Улады спрабуюць выпілаваць зручную для сябе форму пратэста”, – распавёў сайту palitviazni.info палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

5 снежня Паўла Севярынца аштрафавалі на 1275 рублёў за перадвыбарную акцыю «Сход вольных людзей», якая прайшла ў сталіцы 16 лістапада. Таксама былі аштрафаваны на вялікія сумы і іншыя актывісты. Усяго за апошнія два дні – кадя 20 такіх судоў.

“Задача ва ўлады – закруціць гайкі, – кажа Павел Севярынец. – Далі лёгкае паслабленне падчас так званых выбараў, значыцца далей трэба націснуць на грамадства.

І зараз гэтае закручванне гаек мы назіраем – з вялізарнымі штрафамі і пагрозамі. На мой погляд, гэта спроба павысіць страх у грамадстве”.

Са слоў палітыка, гэта звязана з агульнай сітуацыяй напярэдадані прэзідэнцккіх выбараў і знешнепалітычнай сітуацыяй з Расіяй.

“Размаўляць з людзьмі па-добраму, нешта прапаноўваючы, улада не ўмее, – мяркуе Павел Севярынец. – Яна можа толькі палохаць, браць на “гоп-стоп”, што мы зараз і назіраем”.

Палітык адзначае, што сённяшняя ўлада зацікаўлена ў масавых пратэстах за незалежнасць.

“Я ўпэўніўся ў гэтым учора, калі мне далі штраф, а не адправілі на “суткі, – дадае актывіст. – У той жа час улады хочуць, каб гэтыя пратэсты былі кантраляванымі і не пераходзілі пэўны ўзровень.

Узровень страху якраз і павінен для таго, каб адрэзаць пэўную частку грамадства. Улады спрабуюць выпілаваць зручную для сябе форму пратэста”.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікола Статкевіч
  • Антон Сурапін
  • Юрый Хадыка
  • Арцём Грыбкоў
  • Аляксандар Казакоў